Валянцін Лукша - Памяці Івана Пятровіча Шамякіна

Не, класікі не паміраюць – 
Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць
Не паспяваюць,
За іх дапісвае народ.
Бо знітаваныя з народам 
Яны прайшлі свае жыцце,
Адправіўшы ўсе нягоды
У дальні кут у небыццё.
Каб не было ні ў чым падману,
Каб дух бунтарскі не згасаў, 
Старонкі полымных раманаў
Сам Бог на вуха дыктаваў.
Яны пакутвалі начамі,
Каб менш пакут было зямлі, 
Яны нястомна і адчайна
Да вечнай ісціны ішлі,
Каб тую ісціну адкрыта
Сваім нашчадкам перадаць.
З нябесным злучаны блакітам
Над вечнаю зямлей крыляць!