Тэст № 2
Інструкцыя для вучняў
На выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі застаецца час, вяртайцеся да прапушча-ных заданняў.
У кожным заданні можа быць больш за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання.
А1. Адзначце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
1) надвор'е 4) вясёлы
2) утрая 5) падручнік
3) юбілей
А2. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з'яўляюцца націскнымі.
1)графаманія, дзіда 4) таварышы, стары
2) дзірван, інс^льт 5) цяжар, абрус
3) ветэрынарыя, агент
АЗ. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ё.
1)акардэ...н 4) аксі...ма
2) і...нны 5) Мі...ры
3) ра...н
А4. Адзначце словы, у якіх пішацца незалежна ад націску літара А.
1)паўкіламетра 4) навагодні
2) кінасеанс 5) стагоддзе
3) ваданосны
А5. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Й.
1)пра.. .сці 4) вы.. .ехаць
2) пра.. .снаваць 5) пера.. .граць
3) аб...ходзіць
А6. Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.
1)... обыск 4) да.. .этуль
2) ...Осла 5) ...удзільна
3) ...унія
А7. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў.
1)а...дыторыя 4) цёця ...ладзя
2) каля ...ніверсітэта 5) газету «Звязда» ...знагародзілі
3) мастакі- ...мельцы
А8. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак.
1)мен.. .шы 4) восем...
2) хатын.. .скі 5) людз.. .мі
3) камен...чык
А9. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара.
1)пос.. .ны 4) Краншта.. .т
2) свіс.нуць 5) радас.ны
3) кантрас.ны
АІО. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы адбываецца чар-гаванне зычных гукаў.
1) стаяць на (нага) 4) дзякаваць (цётка)
2) падысці да (ганак) 5) стаяць на (бераг)
3) дасягненні (навука)
А11. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.
1) (3,з)аходнія славяне 4) планета (М,м)арс
2) (В.в)асілёў сын 5) (Г,г)аландскія сыры
3) (Л,л)ермантаўская прэмія
А12. Адзначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам.
1) восеньскі 4) узгорак
2)чытач 5)лясок
3) настольнік
АІЗ. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні.
1) зялёны лес 4) цвёрдая зямля
2) зялёны хлопец 5) цвёрдае рашэнне
3) зялёны колер
А14. Адзначце радкі, у якіх усе словы з'яўляюцца сінанімічнымі.
1) усюды, скрозь, паўсюль 4) артыст, пясняр, акцёр
2) уважліва, неадрыўна, пільна 5) бескарыслівы, добры
3) апярэдзіць, перагнаць, фінішыраваць
А15. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок.
1)залаціста_жоўты 4) што_небудзь
2) добра_прадуманы 5) кіна_плёнка
3) па_^доўгу думаць
А16. Адзначце назоўнікі з канчаткам -У (-Ю).
1) аб лётчык... 4) не ўбачыць матул...
2) працаваць без перапынк... 5) кілаграм шакалад...
3) каля ясен...
А17. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі.
1) Бяскрайняя стэп раскінулася перад намі.
2) Дзень у спякотнай пустыні цягнецца доўга.
3) Да позняга вечара не сунялася моцная боль у назе.
4) 3-пад купіны выскачыла маленькае жабяня.
5) Чырвонае сонца павольна садзіцца за лес.
А18. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткам -ець(-аць).
1) намоч(а,ы)ць 4) намаж(а,ы)ць
2) здабудз(е,і)ць 5) памы(е,і)ць
3) адлом(е,і)ць
А19. Адзначце сказы са стылістычна-граматычнымі памылкамі.
1) Гэты гарнітур даражэй за папярэдні.
2) Фільм цікавейшы, чым кніга.
3) Французскія футбалісты мацнейшыя ў свеце.
4) Жалеза цяжэй вады.
5) Брат старэйшы за сястру.
А20. Адзначце лічэбнікі, у якіх пішацца Ь.
1) ПЯЦ...СОТ 4) ВОС...МЫ
2) сем... 5) пяц...ю
3) шас.цісоты
А21. Адзначце сказы, у якіх ужываецца займеннік сабе.
1)Я звярка хусцінкай ціхенька ўзяла, у дом к прынесла, спаць сама пайшла.
2) Хлопчык да акна падбег, сам_ не верыць: вось дык дзіва — выпаў снег!
3) Дружна дзеці снег ляпілі, для крэпасць моцную рабілі.
4) Вясна імкнецца ў наступленне, рыхтуючы надзейны тыл.
5) Калі вы адчуваеце_ лепш — зімой ці вясной?
А22. Адзначце словазлучэнні з няправільным ужываннем дзеепрыметнікаў.
1)патрэскаўшыяся вусны 4) пагібаючы груз
2) падмецены двор 5) змочаная хусцінка
3) збітыя дошкі
А23. Адзначце сказы са стылістычна-граматычнымі памылкамі.
1) Падсілкаваўшыся, дарога здавалася не такой цяжкой.
2) Выканаўшы работу, добра і адпачыць.
3) Апрануўшы халат, медсястра падышла да хворага.
4) Не пераскочыўшы, не кажы гоп.
5) Стараючыся не шумець, ішлі лясной сцежкай партызаны.
А24. Адзначце словы, якія пішуцца разам.
1)чытаць у_голас 4) адмовіцца на_адрэз
2) пракрычаць на_бягу 5) узяць на__паказ мадэляў
3) у_трох метрах
А25. Адзначце сказы, у якіх НЕ (НЯ) пішацца разам.
1)Рабочыя (н...)давыканалі план.
2) Рассцілаюцца (н...)абсяжныя прасторы.
3) Дзяўчына (н...)дапісала пісьма.
4) Нам (н.. .)ма ў каго спытаць.
5) Трава яшчэ (н.. .)скошана.
А26. Адзначце пропускі, дзе пішацца НЕ (НЯ).
Я н_' разбіраўся н_2 ў тым, што робіцца, н_3 што яны такое гавораць, як н_4 разбіраўся пасля н_5ў дэталях апазнання, ні ў тым, хто з іх следчы пракура-туры, а хто старшы аператыўнай групы.
А27. Адзначце сказы з моўнымі памылкамі.
1) Пасмейваліся мы над сябрам для адводу вачэй.
2) Здаралася, урокі не вучыў з-за ляноты.
3) Па сыне не плач ты, матуля.
4) Маўкліва стаялі пры дарозе тры старых бярозы.
А28. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
1)Палессе_ гэта велізарны край у самым цэнтры Еўропы.
2) Глухія лясы, багністыя балоты_ цягнуцца тут на сотні кіламетраў.
3) Край гэты_ заўсёды здаваўся загадкавым, закінутым светам і быў прываб-
ным для чужаземцаў.
4) Паўнаводная Прыпяць_ галоўная рака Палесся.
А29. Адзначце сказы, у якіх пунктуацыю трэба дапоўніць коскамі.
1) Дробныя белыя хмаркі высцілалі месяцу дарожку сваімі лёгкімі тканямі.
2) Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны.
3) У сініх, шырока адкрытых вачах спявачкі былі слёзы і радасць і боль.
4) Васіль паглядзеў на сіняватае, глыбокае зорамі вышытае неба.
АЗО. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.
1)Ахвоту меў-такі прызнацца ён трохі з Яські пасмяяцца.
2) Я ўпэўнена, што ты абавязкова спознішся, калі не выйдзеш зараз жа.
3) Iраслі б здаецца дзеці, каб іх кінуць на раллі.
4) Прайпшо шмат дзён, а магчыма і месяцаў.
АЗІ. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.
1) Бетон заліты ў дуплы дубоў здаваўся белым і халодным, як лёд.
2) Мелодыя спеваў жаўранка надзвычайна багатая і дзівосна прыгожая.
3) Сама адкрытая, вясёлая Люда не любіла насцярожаных і замкнёных людзей.
4) Змораныя, стомленыя мы, як вандроўнікі, вярталіся ў вёску.
А32. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.
1) Выдатны беларускі скульптар 3. Азгур стварыў шмат вядомых помнікаў.
2) Расціславу ўспаміналася маці княгіня Крутаслава.
3) Мы беларусы рады паведаміць свету, што сцежка да нашага вялікага земляка
не зарастае.
4) Партызанскі рух на Беларусі ўвайшоў у гісторыю вайны як адна з яе гераіч-
ных старонак.
АЗЗ. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.
1) Спявалі жнеі ідучы.
2) Вакол ападаючы шамацела лісце.
3) Шпак з радасцю зазыркаў маленькімі вочкамі і схапіўшы з далоні хлеб пырх-
нуў назад.
4) Сцёпка сядзеў угнуўшы галаву.
А34. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.
1) Яна выпіла шклянку малака_ і пайшла ў другую палавіну.
2) Няхай узнімаюцца дзеці_ і ярка юнацтва цвіце!
3) Людзям тут трэба было жыць_ і яны жылі.
4) Караў мяне часам і бацька_ але яго кара не была такая цяжкая і крыўдная, як
гэта.
А35. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.
1) Як пасвятлела адразу_ памятае.
2) Ты абавязаны расказаць усё _ як ёсць.
3) Лесніка заўсёды радуе думка, што ў гады вайны, калі ён быў у атрадзе_ і лес
ніхто не сцярог, тут не высеклі ніводнага дрэўца.
4) Пастаяў крыху на нізкім беразе Вілейкі, што палавініць іхняе сяло_ і, нават
не падкасаўшы калашын, пайшоў напрасткі вадою.
А36. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп'е.
1)Апавяданне пачынаецца апісаннем вечара_ як заходзіла сонца, як узнімаўся
туман, як пахлі веснавыя дрэвы.
2) У лесе і ў палях пачынала цямнець_ шэры асенні вечар борздка апусціўся на
зямлю.
3) Настане ноч_ усё заціхне.
4) Натура ўжо ў Сёмкі такая_ на месцы не ўседзіць хвіліны.
А37. Выберыце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы про-пускаў.
Вано зажмурыўся і сказаў__ што трэба ісці дахаты___ але Іліко знайшоў
другі выхад_ ён прапанаваў пайсці на курган.
1)Двукроп'е, коска, коска. 3) Коска, коска, двукроп'е.
2) Коска, коска, працяжнік. 4) Коска, коска, коска.
А38. Якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мовай?
Як жывая ціха прамовіла Ульяніца, потым зірнула на Белавалода з недаве-рам і спытала (Н, н)яўжо сам іх зрабіў
1)«П,-а, - п?» 3) «П,- а і а: - П?»
2) «П», а і а: «П?» 4) «П»,- а: -«П».
А39. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?
1. Вецер калыхаў высокія жоўтыя сосны, і яны шумелі несціхана вакол зас-тавы. 2. Быў цёплы чэрвеньскі дзень. 3. А дарожкай, што вяла ад заставы да помніка воіну-вызваліцелю, паволі ішла жанчына. 4. Здавалася, што яна нават і не прачытала надпіс на пліце з прозвішчам сына. 5. Падышла да помніка, пакланілася ў пояс і, не спяшаючыся, паклала на пліту кветкі.
1)2,3,1,4,5 4)5,3,1,2,4
2)3,2,4,5,1 5)2,1,3,5,4
3)4,5,2,3,1
А40. Вызначце стыль і тып тэксту.
Як вядома, вада тушыць агонь. Але чаму гэта адбываецца?
Па-першае, сутыкаючыся з агнём, вада ператвараецца ў пару, адбіраючы пры гэтым вялікую колькасць цеплыні ў прадмета, ахопленага агнём. Каб, на-прыклад, пераўтварыць кіпень у пару, патрэбна ў пяць разоў больш цеплыні, чым для таго, каб нагрэць такую ж колькасць халоднай вады да 100 градусаў.
Па-другое, пара, што ўтвараецца пры гэтым, займае аб'ём у сотні разоў болыпы, чым вада, з якой гэта пара ўзнікае. Пара ахутвае цела, што гарыць, выцясняючы пры гэтым паветра, а без паветра, як вядома, гарэнне немагчыма. (Паводле Я. Перальмана)
1)Навуковы, апісанне. 4) Публіцыстычны, апавяданне.
2) Навуковы, апавяданне. 5) Публыстычны, разважанне.
3) Навуковы, разважанне.