Заданні алімпіяды, 2 этап, 11 клас

ДРУГІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
“БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

 

                                                                                                                              2013-2014 навучальны год
11 клас

 

Комплексная работа

 

Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

Усяго

Балы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

Заданне 1. Што такое палеаграфія?

Максімальная колькасць балаў — 2

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 2. Запішыце 2 прыклады акцэнтных дублетаў

Максімальная колькасць балаў — 2

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Заданне 3. Перакладзіце словы на беларускую мову, размяркуце іх у табліцы

Максімальная колькасць балаў — 8

 

Аудиенция, демон, плиссе, лазер, Одесса, диспансер, кегли, проект, фанера, леди, бассейн, индекс, сонет, маузер, буриме, депутат, бифштекс, нетто, фонетика, термос.

 

Словы з цвёрдым вымаўленнем зычнага перад [э]

Словы з мяккім вымаўленнем зычнага перад [э]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 4. Запішыце сказы без памылак

Максімальная колькасць балаў – 3

1. Другое і апошняе выданне заблудаўскай друкарні – «Псалтыр з Часасловам» – выйшла ў свет 23 сакавіка 1570 года.
2. Толькі ў чацвёртым квартале 2009 года рост рэзерваў КНР склаў 126 міліярдаў долараў. Рэзервы выраслі ў першую чаргу з-за гандлёвага прафіцыту КНР, а таксама прытоку інвесціцый у краіну.
3. У поўфінале кубка – без сэнсацый.

АДКАЗ:

1._________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
2.__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
3._________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________                      

 Заданне 5. Якія словы сінанімічныя па сваім значэнні прыметнікам з прэфіксам звыш -? Запішыце гэтыя словы, замяняючы толькі прэфікс

Максімальная колькасць балаў — 2

1. Звышвысокі —
2. звышмодны —
3. звышчалавечы —
4. звышштатны —

 

Заданне 6. Суаднясіце агульныя значэнні прыметнікаў са словамі, якімі прадстаўлены гэтыя значэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове

Максімальная колькасць балаў — 4

А. ‘разумны, дасціпны’:

Б. ‘культурны, асвечаны’;

В. ‘таленавіты’;

Г. ‘неадукаваны, некультурны’

1) цывілізаваны

2) цямлівы

3) дзікі

4) геніяльны

5) талковы

6) абмежаваны

7) творчы

8) цікавы

Узор: С. 9, 12

 

А.____, Б.____, В.____, Г.____.

 

Заданне 7. Адрэдагуйце сказы, замяніўшы падкрэсленыя словазлучэнні аднаслоўнымі адпаведнікамі, якія з’яўляюцца безэквівалентнымі ў дачыненні да рускай мовы. Запішыце толькі беларускія адпаведнікі

Максімальная колькасць балаў — 4

1. Падымалі яго а сёмай гадзіне раніцы. Бадай, вельмі позна, бо ў Ашмянах уставалі раней. 2. Прылёгшы на змалотым зерні гарачым, дадому вяртаемся ў поўнач дарогай знаёмай. 3. Яму душу адкрыць ахвота — наросхрыст, насцеж, нарасхляб, каб выйшла вон уся душэўная мука, перажыванне — на суд людскі і на разгляд. 4. Ледзь чутна папісквалі ў злепленым пад самым вільчыкам гняздзечку дзеці ластаўкі. 5. Каталіцкі святар, які ўзначальвае прыход у турботах не разагнуў спіны ў касцельным сутарэнні. 6. Святлеў, станавіўся прасторней намружысты, вузкі калідор у суботу па апошняй лекцыі. 7. Удзельнікі спаборніцтва не хочуць, каб іхнія машыны прастойвалі лішне на рамонтных канавах. 8. Назад варочаецца вяселле ўжо перад наступленнем вечара.

АДКАЗ:

1.____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________                                              

 Заданне 8. Запішыце словы ў адпаведныя слупкі табліцы

Максімальная колькасць балаў — 6

 

Арганайзер, байкер, гамбургер, інаўгурацыя, кабукі, перфоменс, прадзюсар, саміт, спічрайтар, фаст-фуд, шэйкер, электарат.

 

Сфера сучаснага жыцця

Словы

Палітыка, сацыяльны лад, ідэалогія

 

 

Культура і шоу-бізнес

 

 

Быт

 

 

 

Заданне 9. Запішыце лічбы словамі. Пастаўце іх у патрэбным склоне

                                                                                           Максімальная колькасць балаў — 2

1. Галерэя ўпрыгожана 1546 каляровымі пейзажамі.
2. Колькасць удзельнікаў вагаецца паміж 457 і 502.

АДКАЗ:

1._____________________________________________________________________________________________________________________________________________2._____________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 10. Выпішыце і растлумачце лексічныя адзінкі, якія абыгрываюцца ў дыялогу з п’есы  Кандрата  Крапівы

                                                                                        Максімальная колькасць балаў — 2

Карнейчык. Не хочаш вітаць — чорт з табой! Раскажы, як у цябе там на вёсцы справа?

Лютынскі. Як справа, так і злева — кругом дрэнь.

 

Заданне 11.  Развіццё беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя характарызуе наступнае:

                                                                                            Максімальная колькасць балаў – 3

а) актывізацыя літаратурна-грамадскага руху і ўздым культурнага будаўніцтва;
б) асаблівая ўвага да рэлігійных каштоўнасцяў;
в) развіццё забаўляльных сцэнічных жанраў – камедый і вадэвіляў;
г) развіццё народнага, самадзейнага, а пасля і прафесійнага тэатра, у выніку чаго было заснаванае літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”;|
д) заснаванне літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” “Полымя”, “Узвышша”;
е) вялікая колькасць перыядычных мультымедыйных літаратурных выданняў;
ж) цэнтрам літаратурнага жыцця з’яўляецца газета “Наша Ніва”;
з) творчы канфлікт паміж маладзейшым пакаленнем літаратараў і пісьменнікамі-   класікамі часоў Антычнасці.

 Заданне 12. Ідэйна-мастацкая адметнасць творчасці Максіма Гарэцкага характарызуецца наступным:

                                                                                           Максімальная колькасць балаў – 6

а) далейшае пашырэнне гуманістычных ідэй Асветніцтва і Рэнесансу;
б) тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу;
в) дакладнае наследаванне традыцыям вуснай народнай творчасці;
г)  глыбокі псіхалагізм, імкненне знайсці “першапрычыну ўсякае істоты”;
д)  гуманістычная канцэпцыя пісьменніка, адпаведная мастацкай сістэме   рамантызму;
е) рэалістычная праўдзівасць адлюстравання народнага жыцця;
ж) па-мастацку рэалістычная праўда пра другую сусветную вайну, выкрыццё яе антычалавечай сутнасці.

Заданне 13. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце: А) літаратурны псеўданім;  Б) сапраўднае імя аўтара;  В) назву твора

                                                                                          Максімальная колькасць балаў – 6

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З ________________ ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, _______________ яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх ______________, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму...

 

А)_____________________________________________________

Б)_____________________________________________________

В)_____________________________________________________

 

  

ДРУГІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
“БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

 

                                                                                                                                        2013-2014 навучальны год

11 клас

 

Комплексная работа

 

ДАВЕДКІ

 

Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

Усяго

Балы

2

2

8

3

2

4

4

6

2

2

3

6

6

50

 

Заданне 1     (2 балы)

Палеаграфія – дапаможная гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая вывучае прыкметы старажытных пісьмовых помнікаў з мэтай вызначыць час і месца іх стварэння, а па мажлівасці і аўтарства.

 

           Заданне 2        (1 прыклад – 2 балы)

Напрыклад: уночы –  уначы; чутна – чутно; сцверджанне - сцвярджэнне.

ЗАЎВАГА!  Акцэнтныя дублеты – гэта словы з варыянтнымі націскамі.

  

     Заданне 3      (1 слова – 0,4 бала)

Словы з цвёрдым вымаўленнем зычнага перад [э]

Словы з мяккім вымаўленнем зычнага перад [э]

Аўдыенцыя, дэман, плісэ, Адэса, лэдзі, індэкс, бурымэ, дэпутат, біфштэкс, тэрмас.

Лазер, дыспансер, кеглі, праект, фанера, басейн, санет, маўзер, нета, фанетыка.

 

                 Заданне 4        (1 выпраўленне – 0,5 бала)

1. Другое і апошняе выданне Заблудаўскай друкарні – “Псалтыр з Часасловам” – выйшла ў свет 23 сакавіка 1570 года. 2. Толькі ў чацвёртым квартале 2009 года рост рэзерваў КНР склаў 126 мільярдаў долараў. Рэзервы выраслі ў першую чаргу з-за гандлёвага прэфіцыту КНР, а таксама прытоку інвестыцый у краіну. 3. У паўфінале кубка – без сенсацый.

          Заданне 5     (1 слова – 0,5 бала)

Звышвысокіультравысокі,
звышмодныархімодны, (супермодны)
звышчалавечынадчалавечы,
звышштатны пазаштатны.

Заўвага!

1. Па сваім значэнні прыметнікі з прэфіксам звыш- сінанімічныя прыметнікам з запазычанымі прэфіксамі архі-, супер-, ультра, надзеленых такім жа значэннем ‘празмернай, крайняй ступенню праяўлення прыметы’: звышвысокі — ультравысокі, звышмодны — архімодны — супермодны.
2. Прыметнікі з прыстаўкай звыш- могуць выражаць значэнне ‘перавышэнне мяжы, меры чаго-небудзь’. У такім выпадку яны блізкія па значэнні да прыметнікаў з прыстаўкамі над-, паза-: звышчалавечы — надчалавечы, звышштатны — пазаштатны.

   Заданне 6     (1 пункт – 0,5 бала)

 

А.  2, 5    

В.  4, 7   

Б.  1, 8   

Г.  3, 6   

 

         Заданне 7      (1 слова – 0,5 бала)

1) запозна, 2) мліва, 3) згрызота, 4) ластавяняты, 5) пробашч, 6) прастарнеў, 7) спаборнікі, 8) надвячоркам.

 

       Заданне 8     (1 слова – 0,5 бала)

Сфера сучаснага жыцця

Словы

Палітыка, сацыяльны лад, ідэалогія

інаўгурацыя, саміт, спічрайтар, электарат

Культура і шоу-бізнес

байкер, перфоменс, прадзюсар, кабукі

Быт

арганайзер, фаст-фуд, шэйкер, гамбургер

                     

 Заданне 9       (1 слова лічэбніка – 0,2 бала)

1. тысячай пяццюстамі сарака шасцю|
2. чатырма стамі пяццюдзесяццю сямю і пяццюстамі двума.

 

          Заданне 10     (1 тлумачэнне – 1 бал)

Абыгрываюцца амаформы:
справа — назоўнік ‘работа, становішча’ і справа як прыслоўе ‘з правага боку’.

 

                  Заданне 11    (1 бал за кожны правільны адказ)

АДКАЗ:   А, Д, Ж

                      Заданне 12     (2 балы за кожны правільны адказ)

АДКАЗ:   Б, Г, Е

                             Заданне 13    (1 бал за кожны правільны адказ)

АДКАЗЫ:        грымучага

                          бяссмерця
                         нетраў
                        А)   Максім Танк
                        Б)   Яўген (Іванавіч) Скурко
                        В)   “Родная мова”