ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП XXXI РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ «БЕЛАРУСКАЯ МОВА» I «БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА»
ВОДГУК НА МАСТАЦКІ ТВОР
Мінск,2015,
9 клас
ЗОНЫ АДЧУЖЭННЯ
Сваёй карыслівай, уласнай мэце
Пакорлівы і верны з веку ў век, Чаго
толькі не выдумаў на свеце Сам для сябе
практычны чалавек.
То лепразорыі для пракажоных,
То рэзервацыі для чужаніц...
Дзе выгарадзіў гета,
а дзе зоны
Нейтральныя
зрабіў каля граніц. Ён,
быццам пуцявы абходчык нейкі,
Шлагбаум падыме і апусціць вам, Цягнік
сустрэне і агледзіць рэйкі, Хоць і жыве у
зоне адчужэння сам.
Мікола Аўрамчык, 1975
ВОДГУК НА МАСТАЦКІ ТВОР
Мінск, 2015
10 клас
Даруйце бацькам,
што жадаюць сваім
Нашчадкам многа
багацця: Жылося
вайною так голадна
ім
Без хлеба і солі у
хаце.
Даруйце настаўнікам, што ў юнаках
Захоплена таленты бачаць:
Іх талент уласны згарэў у баях,
I позна жыццё
перайначыць... Ды
нельга наследнікам
тым дараваць, Што
толькі ўзаб'юцца на
горку -Забудуць рублі
ды і пісьмы паслаць
Дадому,
Дзе сумна і горка.
I таленты, знаць,
небяспечна
хваліць, Якія на прыступцы
першай Забылі
настаўнікаў. Ім не баліць:
На ўласныя моляцца вершы.
Пімен Панчанка
ВОДГУК НА МАСТАЦКІ ТВОР
11 клас
РАДОВІШЧА
Паклады[1].
Як корань ад гэтага слова
Даў многія парасткі ў мовах славян,
Радовішчаў многіх
падземныя сховы
Ушыр разрасліся
аж пад акіян.
Якія ж багацці душы
захаваны|
У сэрцы тваім,
чалавек,
калі ты
Знаходзіш паклады ў гарах,
акіянах,
У нетрах пустынь
і ў пластах мерзлаты?
Шукаю я іх у цябе безупынку,
Шукаю старанна і доўга падчас...
Душэўных пакладаў
знаходжу крупінку,
А ўтойваеш ты іх -
бязмежны запас.
Мікола Аўрамчык, 1974