Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
9 клас
Заданне 1. Упішыце кожную пару слоў у адпаведны слупок табліцы.
Абкапаць – абкапаць, вялікі – велічэзны, грубка – групка, звычайны – звычаёвы, знаць – знаць, козка – коска, круціцца – кружыцца, начынка – начынне, піла – піла, прыклад – прыклад.
Максімальная колькасць балаў – 5.
сінонімы: |
|
паронімы: |
|
амографы: |
|
амафоны: |
|
амаформы: |
|
Заданне 2. Размяркуйце тэрміны афікс, легенда, лексікаграфія, метафара, неалагізмы, пародыя, санет, сінтаксіс, стан, троп па названых групах.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1. лінгвістычныя тэрміны: |
|
2. літаратуразнаўчыя тэрміны |
|
3. лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя адначасова: |
|
Заданне 3. На аснове прапанаванага фразеалагізма ўзнавіце прыказку.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1) маўчанне золата. |
|
2) спатрэбіцца вады напіцца |
|
3) пагнацца за двума зайцамі |
|
4) конь на чатырох нагах |
|
5) ранняя птушка |
|
Заданне 4. Адзначце сказы з парушэннем граматычнай нормы ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў. Запішыце гэтыя сказы правільна.
Максімальная колькасць балад – 5.
1. Этыкетная паслядоўнасць прывітанняў: маладзейшы вітае старэйшага, мужчына – жанчыну, маладзейшы па чыну – старэйшага.
2. На чале роду стаяў старэйшына – самы стары і паважаны прадстаўнік роду.
3. Самы старэйшы кенійскі школьнік, 88-гадовы Кімані Нганга Маруге, вымушаны быў пакінуць парту і адправіцца ў дом састарэлых.
4. Самы стары храм Горадні – Барысаглебскую царкву ХІІ стагоддзя, якую звычайна называюць Калоскай царквой або проста Каложай, чакае рэстаўрацыя і адбудова.
5. Найвышэйшых паказчыкаў па намалоце збожжа дасягнулі Іваноў Алег Анатольевіч, старэйшы камбайнер, і Паграбецкі Аляксей Леанідавіч, якія намалацілі 1201,9 тоны збожжа, убралі 416 гектараў.
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ:________________________
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 5. Правільна запішыце словазлучэнні, знайшоўшы неадпаведнасці ў іх арганізацыі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Заданне 6. Дапішыце сказы, улічваючы правапіс часціц не і ні.
Максімальная колькасць балаў – 3.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Заданне 7. Раскрыйце дужкі, запішыце словы правільна. Выбар растлумачце.
Максімальная колькасць балаў – 7 (5 – за дасканаласць афармлення, 2 – за абгрунтаванне)
(Абы)яку1 – (абы)як2, Або гэтак, або так. (Абы)яку3 – абы, (Абы)збыць4 (абы)куды5 (Абы)што6, (абы)чыё7, (Абы)толькі8 не сваё. (Абы)як9 – (абі)бок10. Вось і ўвесь яго Урок. (Васіль Вітка) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
АБГРУНТАВАННЕ:______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 8. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў – 9 (1 бал за правільны адказ).
Тып мастацкага тэксту |
Аўтар |
Сапраўд-нае імя |
Твор |
Жанр |
Асноўныя спосабы і прыёмы раскрыцця зместу |
|
|
|
“Паром на бурнай рацэ” |
|
Гістарычная аснова. Рамантычная паэтыка. Павышаная эмацыянальнасць. |
Вершаваны |
|
Аркадзь Куляшоў |
“Маці” |
|
Трагізм падзей вайны. Фальклорныя вытокі сюжэта, народна-паэтычная вобразнасць |
|
Кандрат Крапіва |
|
“Ганарысты Парсюк” |
байка |
|
Заданне 9. Устаўце прапушчаныя словы, назавіце твор і яго аўтара.
Максімальная колькасць балаў – 6.
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца_____________, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, -
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць __________ чутна ў іх.
І ліецца __________ песня –
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не __________ напявае,
Навявае яго мне?
НАЗВА ТВОРА:_______________________________
АЎТАР ТВОРА:_______________________________
Заданне 10. Ніжэй прыведзеныя дзве цытаты з вядомага вам мастацкага твора. Як называецца гэты твор? Да якога роду і жанру літаратуры ён належыць? Хто яго аўтар? Якое імя мае галоўны герой?
Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал за правільны адказ)
Няхай той час, што згінуць мусіў
У беспрасветнай векаў мгле,
Для беспрыпыннай Беларусі
Хоць толькі ў песні ажыве.
Збіраць пачнём зярно к зярняці,
Былое ў думках ўваскрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
І сеўбу новую пачаць.
……………………………………….
Так страшным стала яго імя
На ўсю аколіцу з тых дат
Паміж сваімі і чужымі,
Як страшны імем сваім кат.
З сваёй бярлогі на дарогу
Вылазіў, грозны, з булавой,
Як пошасць, сеяў скрозь трывогу,
Загоны росячы крывёй.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:______________________________________
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
ДАВЕДКІ
9 клас
Заданні |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
Усяго |
Балы |
5 |
5 |
5 |
5 |
5 |
3 |
7 |
9 |
6 |
5 |
55 |
Заданне 1.
сінонімы: |
вялікі – велічэзны, круціцца – кружыцца |
паронімы: |
звычайны – звычаёвы, начынка – начынне |
амографы: |
абкапаць – абкапаць, прыклад – прыклад |
амафоны: |
грубка – групка, козка – коска |
амаформы: |
знаць (назоўнік) – знаць (інфінітыў), піла (назоўнік) – піла (дзеяслоў, пр.ч. ж.р.) |
Заданне 2.
1. лінгвістычныя тэрміны: |
афікс, лексікаграфія, сінтаксіс, стан |
2. літаратуразнаўчыя тэрміны |
легенда, пародыя, санет, троп |
3. лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя адначасова: |
метафара, неалагізм |
Заданне 3.
1) маўчанне золата. |
Слова – серабро, а маўчанне – золата. |
2) спатрэбіцца вады напіцца |
Не плюй у калодзеж – спатрэбіцца вады напіцца. |
3) пагнацца за двума зайцамі |
За двума зайцамі пагонішся – ніводнага не зловіш. |
4) конь на чатырох нагах |
Конь на чатырох нагах, і то спатыкаецца. |
5) ранняя птушка |
Ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя вочкі працірае. |
КАМЕНТАРЫЙ: Пры праверцы ўлічваюцца і варыянты прыказак, блізкія па значэнні да арыгіналаў.
Заданне 4.
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: сказы 1, 3, 5.
1. Этыкетная паслядоўнасць прывітанняў: маладзейшы вітае старэйшага, мужчына – жанчыну, малодшы па чыну – старшага.
3. Самы стары кенійскі школьнік, 88-гадовы Кімані Нганга Маруге, вымушаны быў пакінуць парту і адправіцца ў дом састарэлых.
5. Найвышэйшых паказчыкаў па намалоце збожжа дасягнулі Іваноў Алег Анатольевіч, старшы камбайнер, і Паграбецкі Аляксей Леанідавіч, якія намалацілі 1201,9 тоны збожжа, убралі 416 гектараў.
Заданне 5.
|
падбаць аб дзецях (пра дзяцей) |
|
даведка аб стане (пра стан) здароўя |
|
зарука плённага развіцця (плённаму развіццю) |
|
пачцівы са старымі |
|
імунітэт супраць хваробы |
Заданне 6.
|
Заданне 7.
(Абы)яку1 – (абы)як2, Або гэтак, або так. (Абы)яку3 – абы, (Абы)збыць4 (абы)куды5 (Абы)што6, (абы)чыё7, (Абы)толькі8 не сваё. (Абы)як9 – (абі)бок10. Вось і ўвесь яго Урок. (Васіль Вітка) |
абыяку, абы-як |
абыяку |
|
абы збыць, абы-куды |
|
абы-што, абы-чыё |
|
абы толькі абыяк |
|
|
КАМЕНТАРЫЙ: У тэксце аўтар па-майстэрску “абыграў” значэнне элемента абы, які выступае ў ролі часткі назоўніка – абыяк (абыяку), - з якім пішацца разам; часткі прыслоўя ці займенніка, з якімі ён пішацца праз злучок – абы-як. абы-куды, абы-што, абы-чыё; умоўнага злучніка ў спалучэнні з часціцай толькі (абы толькі не сваё) ці часціцы са значэннем паслаблення патрабаванняў да дзеяння (абы збыць), з якімі, канешне, пішацца асобна.
Заданне 8.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:
Празаічны, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Караткевіч, апавяданне; Аркадзь Куляшоў, балада;
Вершаваны, Кандрат Атраховіч, {алегорыя, увасабленне людзей праз жывёл, камічнасць сітуацыі, гумар, блізкасць мовы да гутарковай і іншай характарыстыкі выяўленчых сродкаў}, не могуць лічыцца няправільнымі адказы, якія характарызуюць толькі змест і ідэю твора (высмейванне невуцтва, выкрыццё заганаў і да т.п.).
Заданне 9.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:
Шпаркі, ледзьве, хваляй, сэрца. “Маёвая песня”. Максім Багдановіч
Заданне 10.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:
“Магіла льва”, ліра-эпас (ліра-эпічны), паэма, Янка Купала, Машэка.