Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
11 клас
Заданне 1. Беларускі мовазнавец Янка Станкевіч настойліва даводзіў, што “парадак літар беларускай кірыліцы павінен быць такі: О, А, Э, Б, Г, Ґ, Х, Д, Е, Ё, Я, ДЗ, ДЖ, З, Ж, І, Й, К, Л, М, Н, Ф, П, Р, С, Ш, Т, В, У, Ў, Ь, Ц, Ч, Ы, Ю”.
Як Вы думаеце, чым можна растлумачыць незвычайны пачатак такога варыянту алфавіта: О, А, Э…?
Максімальная колькасць балаў – 4.
______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 2. Спалучыце паронімы заспакаяльны – заспакоены – заспакойлівы з адпаведнымі ім словамі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Словы: вестка, дзіця, кроплі, лекі, пакупнік, пасажыр, песня, словы, сродкі, угаворы. |
|
заспакаяльны |
|
заспакоены |
|
заспакойлівы |
|
Заданне 3. Устанавіце адпаведнасць паміж тэрмінамі, якія прапаноўваліся ў 20-я гг., і іх сучаснымі варыянтамі. Адказ запішыце ў форме літарна-лічбавага спалучэння.
Максімальная колькасць балаў – 3 (0,5 за правільна вызначаную пару).
Тэрмін 20-ых гадоў ХХ ст. |
Сучасны адпаведнік тэрміна |
А. зельнік |
|
Б. мяшанец |
|
В. прысваенне |
|
Г. чужаед |
|
Д. паміждзея |
|
Е. суладжванне |
|
Правільны адказ: |
Заданне 4. Запішыце значэнне фразеалагізмаў. Укажыце, якія ўяўленні або з’явы рэчаіснасці ляжаць у іх аснове.
Максімальная колькасць балаў – 3 (за значэнне фразеалагізма – 0,5,
за тлумачэнне іх паходжання - 0,5).
1) адным мірам мазаны:__________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
2) вомегам вылазіць: ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
3) дарогу перабягаць:_____________________________________________________________ ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
Заданне 5. Запоўніце табліцу, указаўшы ролю слова калі і тып сказаў, у якіх яно ўжываецца.
Максімальная колькасць балаў – 6.
Сказ |
Тып сказа |
Роля слова калі |
|
|
Злучальнае слова |
|
Складаназалежны з даданай дапаўняльнай |
|
|
|
|
|
Складаназалежны з даданай акалічнаснай умовы |
Злучнік |
Заданне 6. Падбярыце кантэкст, у якім слова так будзе адпавядаць указанаму значэнню.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Значэнне |
Кантэкст, які пацвярджае значэнне |
1) выражэння сцвярджэння, згоды:
|
|
2) выражэнне агульнага значэння неакрэсленасці, незавершанасці думкі: |
|
3) выражэнне агульнага значэння роздуму, меркавання:
|
|
4) выражэнне агульнага значэння радасці, задавальнення: |
|
5) выражэнне здзіўлення, абурэння, нязгоды: |
|
Заданне 7. Адзначце графічна (→), якія з прыведзеных жанраў адпавядаюць афіцыйна-справавому стылю. Адказ растлумачце.
Максімальная колькасць балаў – 5.
канвенцыя |
|
закон |
эсэ |
|
фельетон |
канспект |
|
акт |
заява |
|
рэпартаж |
анатацыя |
Афіцыйна-справавы стыль |
лекцыя |
баллада |
|
ультыматум |
мемарандум |
|
справаздача |
хайку |
|
тэзісы |
статут |
|
нота |
прэс-канферэнцыя |
|
тлумачальная запіска |
АБГРУНТАВАННЕ:______________________________________
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 8. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў – 9 (1 бал за правільны адказ).
Род літара-туры |
Аўтар – творчае імя |
Аўтар – сапраўд-нае імя |
Твор |
Жанр |
Ідэя і яе ўвасаб-ленне |
Харак-тэрная цытата – ілюстра-цыя з твора |
Лірыка |
|
Максім Багда-новіч |
|
Філа-софская/ патрыя-тычная лірыка |
Ідэя неўміру-часці народна-га духу, адраджэ- ння роднага краю |
|
Ліра-эпас |
Якуб Колас |
|
|
|
Аўтабія-графічны твор. Шырокае адлюстра-ванне народнага побыту і прыроды. Філасоф-ская ідэя зямлі і волі. |
Мой родны кут, як ты мне мілы! |
Драма |
|
Іван Луцэвіч |
|
|
Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення Бацькаў-шчыны |
Сымон: На вялікі сход! Па Бацькаў-шчыну! |
Заданне 9. Адзначце «лішняе» ў прыведзеным пераліку. Выбар растлумачце.
Максімальная колькасць балаў – 2.
«Дзікае паляванне караля Стаха», «Бандароўна», «Люцыян Таполя», «Пошукі будучыні», «Будзем сеяць, беларусы!», «Кветка пажоўклая», «Гандлярка і паэт».
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ:_________________________________________________________________
АБГРУНТАВАННЕ:_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя аўтара, час напісання твора.
Максімальная колькасць балаў – 9 (1 бал за кожны правільны адказ).
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся __________ жытоў і пшаніц,
З сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця Яго, -
Ты выткана. дзіўная родная мова.
Няма на зямлі таго шчасця і гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такіх ________, глыбокага мора
І гор, праз якія б ты не правяла
Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння
Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над _____________ і над песняй маёй, -
Над тым, што было і што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом ______________ у сэрцы сваім
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калі ж ападзе і развеецца дым
І нівы васкросшыя закаласяцца, -
Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,
Ізноў зазвініш ты у кожнай хаце,
_________________ дасі іх сярэбраны гром
І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.
НАЗВА ТВОРА:______________________________________________________________________
ПСЕЎДАНІМ:_______________________________________________________________________
САПРАЎДНАЕ ІМЯ АЎТАРА:___________________________________________________________
ЧАС НАПІСАННЯ ТВОРА:_____________________________________________________________
ДАВЕДКІ
11 клас
Заданні |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
Усяго |
Балы |
4 |
5 |
3 |
3 |
6 |
5 |
5 |
9 |
2 |
9 |
51 |
Заданне 1.
КАМЕНТАРЫЙ:
Аўтар такога варыянта алфавіта лічыць, што традыцыйная паслядоўнасць графічных знакаў не адпавядае асаблівасцям гукавай сістэмы беларускай мовы. Найбольш характэрнымі з іх з’яўляюцца аканне (пераход ненаціскных о/э), яканне (пераход е ў першым складзе перад націскам у я), што на графічным узроўні мае дакладныя літарна-гукавыя суадносіны. Пры традыцыйным размяшчэнні “словы з этымалагічным о ў корані, але з розным націскам, стаяць у слоўніку у межах той самай літары далёка адно ад аднаго”. Таму такі пачатак алфавіта (“абэцэды”) павінен замацаваць спецыфічныя рысы фанетычнай сістэмы беларускай мовы на графічным узроўні і зрабіць алфавіт максімальна празрыстым.
Заданне 2.
Словы: вестка, дзіця, кроплі, лекі, пакупнік, пасажыр, песня, словы, сродкі, угаворы. |
|
заспакаяльны |
кроплі, сродкі, лекі |
заспакоены |
дзіця, пакупнік, пасажыр |
заспакойлівы |
угаворы, словы, песня, вестка |
Заданне 3.
Тэрмін 20-ых гадоў ХХ ст. |
Сучасны адпаведнік тэрміна |
А. зельнік |
|
Б. мяшанец |
|
В. прысваенне |
|
Г. чужаед |
|
Д. паміждзея |
|
Е. суладжванне |
|
Правільны адказ: А3 Б1 В6 Г2 Д4 Е5 |
Заданне 4.
1) адным мірам мазаны: 'тое самае, аднолькавыя, адзін аднаго варты'. У складзе ФА – царкоўнае слова МІРА 'духмяны алей для хрысціянскага абраду мірапамазання';
2) вомегам вылазіць: ‘не прайсці бясследна’. Вомег (балігалоў) – расліна, выціснутым ядам з якой можна атруціцца. Лісты выклікаюць хуткае атручванне. Спачатку ўзнікла свабоднае словазлучэнне вомег вылазіць, а потым пераасэнсаванне пад уплывам ФА бокам вылазіць;
3) дарогу перабягаць: ‘перашкаджаць камусьці, апярэджваць у чым-н.’ У аснове ляжаць даўнія вераванні: калі кот, заяц, ліса або чалавек “з дрэнным вокам” перабягалі дарогу, то не пашанцуе.
Заданне 5.
Сказ |
Тып сказа |
Роля слова калі |
|
Складаназалежны з даданай азначальнай |
Злучальнае слова |
2. Я не ведаю, калі скончыцца гэты дождж. |
Складаназалежны з даданай дапаўняльнай |
Злучальнае слова. |
|
Складаназалежны з даданай дзейнікавай |
Злучальнае слова. |
4. Калі падрыхтуешся, здасі экзамен на выдатна. |
Складаназалежны з даданай акалічнаснай умовы |
Злучнік |
Заданне 6.
1) – Ці падрыхтаваў ты рэферат па беларускай мове?
- Так! (Выражэнне сцвярджэння, згоды)
2) – Што новага чуваць?
- Ды, так… (Выражэнне агульнага значэння неакрэсленасці, незавершанасці думкі)
3) – Так… І што зараз з гэтым рабіць?!.. (Выражэнне агульнага значэння роздуму, меркавання)
4) – Так, гэта адбылося: я пераможца! (Выражэнне агульнага значэння радасці, задавальнення)
5) – Так! Хто казаў, што я не стану прызёрам алімпіяды? (Здзіўленне, абурэнне, нязгода)
Заданне 7.
КАМЕНТАРЫЙ:
Афіцыйна-справавому стылю, з характэрнымі толькі для яго лексічнымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі і іншымі асаблівасцямі, адпавядаюць жанры, у якіх у большай ці меншай ступені адлюстраваны адносная ўстойлівасць, адсутнасць эмацыянальнасці, сцісласць, кампактнасць выкладу, клішыраванасць, дакладнасць, стандартызаванасць, ці так званы фармальны кансерватызм.
А гэтым патрабаванням адпавядаюць наступныя жанры: канвенцыя, заява, мемарандум, статут, закон, акт, ультыматум, справаздача, нота, тлумачальная запіска.
Заданне 8.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:
Максім Багдановіч / «Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…») / радок з твора
Канстанцін (Міхайлавіч) Міцкевіч / «Новая зямля» / паэма
Янка Купала / «Раскіданае гняздо» / сацыяльна-філасофская драма (не прымаюцца адказы гістарычная драма, сацыяльна-побытавая драма, звычаёвая драма).
Заданне 9.
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: «Будзем сеяць, беларусы!»
АБГРУНТАВАННЕ: твор лірычнага роду літаратуры (верш). Астатнія творы належаць да эпасу або ліра-эпасу.
Заданне 10.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:
- цяжкога, нетраў, будучыняй, незгасальным, Цымбалам;
- «Родная мова»;
- Максім Танк – Яўген (Іванавіч) Скурко;
- 1943 (у часы Вялікай Айчыннай вайны).