Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
10 клас
Заданне 1. Спалучыце паронімы вадзяністы – вадзяны – водны з адпаведнымі ім словамі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Словы: выдра. знак, млын, пара, прастора, раствор, снег, спорт, чарніла, шлях. |
|
вадзяністы |
|
вадзяны |
|
водны |
|
Заданне 2. Размяжуйце архаізмы і гістарызмы. Да архаізмаў прывядзіце сучасныя адпаведнікі:
Атрамант, веча, вярста, іспыты, ланіты, паморак, радца, рондаль, станавы прыстаў, ятвягі.
Максімальная колькасць балаў – 8 (за правільна вызначаны гістарызм – 0,5, за правільна вызначаны архаізм і яго сучасны адпаведнік – 0,5).
Архаізмы: |
|
Сінонімы да архаізмаў: |
|
Гістарызмы: |
|
Заданне 3. Патлумачце фразеалагізмы і ўкажыце, як яны звязаны з мімікай і жэстыкуляцыяй.
Максімальная колькасць балаў – 5 (за тлумачэнне фразеалагізма – 0,5, за сувязь фразеалагізма з паралінгвістычнымі сродкамі – 0,5).
1) вырачыць вочы:_______________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
2) і брывом не павёў:____________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
3)падняць галаву:_______________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
4) развесці рукамі:_______________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
5)раскрыць рот:_________________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
_________________________________________________________________________________
Заданне 4. Назавіце прыкметы, якія аб’ядноўваюць вытворныя суфіксальныя словы ў групе
1 і 2.
Максімальная колькасць балаў – 2.
Група вытворных суфіксальных слоў |
Прыкмета для аб’яднання |
1) лісце, кацялок, беларуска, зубраня, канюк, шараваты. беленькі; |
|
2) сяброўства, чытач, гаспадарлівасць, каменны, ляток, багач, ільняны. |
|
Заданне 5. Адзначце, які(ія) з прыведзеных прыкладаў адпавядае(юць) наступнаму азначэнню: “Сказ, у якім выражаецца значэнне павіннасці, неабходнасці, немагчымасці, непазбежнасці, пажаданасці, мэтазгоднасці дзеяння ці меркаванне адносна яго ажыццяўлення”.
Вызначце тып гэтых сказаў.
Максімальная колькасць балаў – 3.
Сказ |
Тып сказа |
1) Паслухаць бы драздоў свістанне ў час ружовага світання. |
|
2) Пахам мядовым дыхнула ад дрэў. |
|
3) На граніцы паласу барануюць, нібы ў полі. |
|
4) Нам пройдзеных дарог не перамераць І нанава нікому не прайсці. |
|
5) Там ліры гук і посвіст косаў Злучу ў адзін нячутны хор. |
|
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: ________________________________________
Заданне 6. Кінастужка здымаецца на “Беларусьфільме”, калійныя мінеральныя ўгнаенні пастаўляе “Беларуськалій”, але грошы мы захоўваем у “Беларусбанку”. Чым можна растлумачыць асаблівасці правапісу назваў гэтых устаноў? Адказ аргументуйце.
Максімальная колькасць балаў – 4.
_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 7. Запішыце сказы, якія адпавядаюць прыведзеным схемам. Укажыце тыпы гэтых сказаў.
Максімальная колькасць балаў – 10.
СХЕМА 1. [Здавалася], (нібы…).
СКАЗ:_______________________________________________________
ТЫП:_______________________________________________________
СХЕМА 2.[…], (дарма што…).
СКАЗ:_______________________________________________________
ТЫП:_______________________________________________________
СХЕМА 3. […], (ажно…).
СКАЗ:_______________________________________________________
ТЫП:_______________________________________________________
СХЕМА 4.[…усё], (што…).
СКАЗ:_______________________________________________________
ТЫП:_______________________________________________________
СХЕМА 5.[…], (ці…).
СКАЗ:_______________________________________________________
ТЫП:_______________________________________________________
Заданне 8. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў – 9 (1 бал за правільны адказ).
Род літаратуры |
Аўтар |
Сапраўд-нае імя |
Твор |
Жанр |
Ідэя і яе ўвасабленне |
|
|
|
“Летапісец” |
філасоф-ская лірыка |
Зварот да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі |
Эпас |
|
|
|
Апавя-данне |
Суровая праўда пра Першую сусветную вайну. Аўтабіяграфіч-насць апавядання. Гуманізм. Вобраз Яна Шымкунаса |
Драма |
Янка Купала |
|
|
|
Пошукі шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны. Вобразы Сымона, Зосі, Старца, Незнаёмага |
Заданне 9. Знайдзіце два адасобленыя элементы ў пераліку, якія не суадносяцца з іншымі тэрмінамі. Выбар абгрунтуйце.
Максімальная колькасць балаў – 4(2 балы за правільнае вызначэнне, 2 балы за тлумачэнне).
Паэма, барока, ямб, сентыменталізм, развязка, рамантызм, раман, камедыя, апавяданне, байка.
АБГРУНТАВАННЕ:__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара.
Максімальная колькасць балаў – 7.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я ______________ з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
________ каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў _____________сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь __________ раз на яе, - у расстанні
Там з ёй зліём мы _____________ свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе…
НАЗВА ТВОРА:___________________________________
АЎТАР ТВОРА:___________________________________
ДАВЕДКІ
10 клас
Заданні |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
Усяго |
Балы |
5 |
8 |
5 |
2 |
3 |
4 |
10 |
9 |
4 |
7 |
57 |
Заданне 1.
Словы: выдра. знак, млын, пара, прастора, раствор, снег, спорт, чарніла, шлях. |
|
вадзяністы |
снег, чарніла |
вадзяны |
знак, выдра, млын, пара |
водны |
прастора, шлях, раствор, спорт |
Заданне 2.
Архаізмы: |
атрамант, іспыты, ланіты, паморак, радца, рондаль |
Сінонімы да архаізмаў: |
чарніла, экзамены (выпрабаванне, праверка), шчокі, мор, дарадчык, каструля |
Гістарызмы: |
веча, вярста, станавы прыстаў, яцвягі |
Заданне 3.
1) вырачыць вочы: ‘моцна здзівіцца; старацца пераканаць каго-н.’: пры моцным здзіўленні або жаданні пераканаць чалавек вельмі шырока раскрывае вочы, ад чаго яны становяцца выпуклыя, падобна як у рака;
2) і брывом не павёў: ‘не выказаў здзіўлення, застаўся абыякавы’: пры здзіўленні бровы чалавека высока паднімаюцца;
3)падняць галаву: ‘адчуць сябе ўпэўнена, самастойна; вызваліцца ад чаго-н.’: калі чалавек адчувае сябе ўпэўнена, ён трымаецца прама, роўна. І наадварот: няўпэўнены або прыгнечаны чалавек часцей пазірае сабе пад ногі;
4) развесці рукамі: ‘паказаць сваю бездапаможнасць’: калі чалавек не можа справіцца з сітуацыяй, ён расстаўляе рукі ў розныя бакі;
5)раскрыць рот:’моцна здзівіцца’: пры ашаламляльнай інфармацыі рот чалавека міжвольна раскрываецца.
Заданне 4.
Група вытворных суфіксальных слоў |
Прыкмета для аб’яднання |
1) лісце, кацялок, беларуска, зубраня, канюк, шараваты. беленькі; |
Суфіксы, якія сталі сродкам утварэння слоў гэтай групы, “дзейнічаюць” у межах адной часціны мовы: зыходнае значэнне (прадметнасці, атрыбутыўнасці і інш.) не змяняецца. |
2) сяброўства, чытач, гаспадарлівасць, каменны, ляток, багач, ільняны. |
Суфіксальнае словаўтварэнне, таксама характэрнае для гэтай групы, суправаджаецца пераходам адной часціны мовы ў другую. |
Заданне 5.
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: Вызначэнню адпавядаюць сказы 1 і 4.
ТЫП СКАЗАЎ: Аднасастаўныя інфінітыўныя сказы.
Заданне 6.
КАМЕНТАРЫЙ:
Асаблівасці правапісу назваў устаноў “Беларусьфільм”, “Беларуськалій” і “Беларусбанк” можна патлумачыць так званым “сэнсава-ідэалагічным прынцыпам” у арфаграфіі. Дзяржаўным рашэннем было вызначана, што выкарыстоўваць афіцыйную назву Беларусь можна толькі ў складзе найменняў тых устаноў, што маюць адпаведны статус. Таму “Беларусьфільм”, “Беларуськалій” як дзяржаўныя прадпрыемствы, але “Беларусбанк” як акцыянернае прадпрыемства (ААБ “Беларусбанк” – акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк”).
Заданне 7.
СХЕМА 1. [Здавалася], (нібы…).
СКАЗ: Здавалася, нібы дрэвы спяваюць сваю адвечную песню.
ТЫП: Складаназалежны сказ з даданай дзейнікавай.
СХЕМА 2.[…], (дарма што…).
СКАЗ: Дрэва выглядала яшчэ моцным, дарма што вецер прыціснуў яго да зямлі.
ТЫП: Складаназалежны сказ з даданай уступальнай.
СХЕМА 3. […], (ажно…).
СКАЗ: Пабялела ўсё навокал, ажно люба паглядзець.
ТЫП: Складаназалежны сказ з даданай выніковай.
СХЕМА 4.[…усё], (што…).
СКАЗ: Гэта ўсё, што я хацеў сказаць.
ТЫП: Складаназалежны сказ з даданай выказнікавай.
СХЕМА 5.[…], (ці…).
СКАЗ: Часам думаю, ці надоўга прыйшла зіма.
ТЫП: Складаназалежны сказ з даданай дапаўняльнай.
Заданне 8.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:
Лірыка, Максім Багдановіч, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Максім Гарэцкі, “Літоўскі хутарок”, Іван Луцэвіч, сацыяльна-філасофская (філасофская) драма, [не могуць быць прынятыя за правільныя адказы сацыяльна-побытавая драма, аўтабіяграфічная драма, гістарычная драма], “Раскіданае гняздо”.
Заданне 9.
ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ:
Развязка (элемент сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора), ямб (вершаваны метр); астатнія тэрміны ў групах абазначаюць або мастацкія сістэмы, або жанры твораў.
Заданне 10.
Спаткаўся, Ціхім, затаіўшы, іншы, пагляды. “Раманс”. Максім Багдановіч