2014/2015 навучальны год
11 клас
Комплексная работа
Заданні |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
Усяго |
Балы |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Заданне 1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Лічбы запішыце словамі.
Максімальная колькасць балаў — 7
По численности населения Беларусь занимает пятое место среди стран СНГ, 17 место — в Европе и 89 в мире. На 1 января 2014 года численность жителей в Республике Беларусь — около 9,5 млн., плотность населения составляет 46 жителей на один квадратный километр. Среди регионов наименее плотно населенной является Витебская область — тридцать человек на один квадратный километр. В Минске этот показатель превысил 5,5 тысячи человек на квадратный километр.
По данным переписи населения 2009 года, на территории Беларуси проживали более 130 национальностей. Среди них – белорусы 83,7 %.
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
Заданне 2. Устанавіце, якое значэнне мае слова дом у прыведзеных кантэкстах з твораў Якуба Коласа. Запішыце гэтыя значэнні.
Максімальная колькасць балаў — 4
1. Ўгары, высока над дамамі, / Пазалачонымі крыжамі / Блішчалі цэрквы і касцёлы, / Узняўшысь к небу галавамі, / На сонцы ззяючы вярхамі.
2. У хаце вучням не сядзіцца – / Прайшла ахвота ў іх вучыцца; / І сам дарэктар уздыхае, / На Мікалаўшчыну ківае, / У смутку нейкім часта ходзіць. / Аб доме гутарку заводзіць.
3. І там мы будзем жыць таксама: / Няма ўжо горшай, як тут, яма. / А сенакос тут дзе? – за светам! / А там блізютка, каля дома – / Парэчча добра мне знаёма.
4. Ў садок зайшоў і пчол паслухаў, / А ў сенях стаў сабаку перыць, / Што ўночы кепска дом пільнуе, / Што мала брэша, кепска чуе, / Зайцоў не гоніць і не ловіць, / А толькі знае і наровіць, / Каб як у хату зачасацца.
АДКАЗ:
1. ________________________________________________________________
2. ________________________________________________________________
3. ________________________________________________________________
4. ________________________________________________________________
Заданне 3.Запішыце, колькі зычных гукаў у словах кожнага слупка.
Максімальная колькасць балаў – 6
АДКАЗ: Усяго мяккіх___ глухіх____ шыпячых____
раз’юшаны бездараж прыязджаць
счарсцвелы адказчык нарэшце
скірда жаніцьба пагрузчык
Заданне 4. Замяніце ў сказе па адным слове, каб сказы атрымаліся лагічна правільнымі. Адказ запішыце ў табліцу.
Максімальная колькасць балаў — 4
№ сказа |
Слова, якое трэба замяніць |
Слова, якім трэба замяніць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
- Пацеркі ў царкве святар прамаўляў сёння з вялікім імпэтам.
- Дыктанты ў школьным навучанні прызначаны для таго, каб праверыць пісьменства вучняў.
- Ён сам расказваў у класе, што вы яму зрабілі ў прыбудоўцы лабараторыю, што вы яму прыносілі з фабрыкі драўляны вугаль і саляную кіслату для вопытаў.
4. Раней бульбу мачалі ў селядцовы расол — лёх.
Заданне 5. Запішыце ў пустыя клеткі па адным назоўніку агульнага роду, які ўтвораны пры дапамозе суфікса, змешчанага злева.
Максімальная колькасць балаў — 4
№ |
Суфікс |
Слова |
-ох-(а) / або -ёх-(а) |
|
|
-ынк-(а) / або -інк-(а) |
|
|
-ыл-(а) / або -іл-(а) |
|
|
-ош-(а) |
|
Заданне 6. Укажыце сінтаксічную функцыю выдзеленых слоў (падкрэсліце адпаведна)
Максімальная колькасць балаў — 5
1. Жыццё пражыць – не поле перайсці.
2. Надышла пара вяртацца ў горад.
3. Я лёг спаць.
4. Камандзір загадаў яму збірацца заўтра ў лес.
5. Хто ўмее трымаць язык за зубамі?
Заданне 7. Як вядома, беларуская п’еса развівалася ў ХVІІІ–ХІХ стст. на аснове інтэрмедый, дзе героі гаварылі на розных мовах і часам не разумелі адзін аднаго. Так ствараўся камічны эфект. Запішыце, на якіх мовах гаварылі наступныя персанажы.
Максімальная колькасць балаў — 4
Кожная дзейная асоба размаўляла на мове, адпаведнай свайму сацыяльнаму паходжанню: сяляне, прадстаўнікі гарадскіх нізоў — на ______ ___________________________
ксёндз, студэнт — ______________________,
шляхціц — __________________________________,
цыган, яўрэй — _____________________________________.
Заданне 8.Вызначце па азначэнні сродкі мастацкай выразнасці мовы
Максімальная колькасць балаў — 4
1) Моцнае змяншэнне з’явы або яе адзнакі, якасці –
2) Невялікі верш хвалебнага зместу, верш-камплімент –
3) Жанр урачыстай лірычнай паэзіі, твор, у якім услаўляецца выдатная падзея або асоба –
4) Зварот, які ўжываецца замест назвы ці ўласнага імя і ўказвае на якую-небудзь важную асаблівасць з’явы, прадмета або рысу чалавека –
5) Лірычны верш, прасякнуты сумным настроем –
6) Сінтаксічна фігура, пропуск аднаго з членаў сказа, звычайна выказніка, з мэтай надаць выказванню большую дынамічнасць, энергію –
7) Від верша, які не прытрымліваецца якой-небудзь строгай заканамернасці ў сваёй рытмічнай структуры; як правіла, не мае і рыфмы –
8) Эмацыянальны ўздым, страсць, якімі прасякнуты мастацкі твор і якія вызначаюць яго ідэйную скіраванасць –
Заданне 9. Вызначце творы, пра якія ідзе гаворка, іх аўтараў і жанр:
Максімальная колькасць балаў — 6
А) Тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу. Вобраз Архіпа – вясковага інтэлігента з абуджаным сумленнем, пачуццём абавязку перад людзьмі, які імкнецца пазнаць жыццё, знайсці “першапрычыну ўсякае істоты”. Жыццёвая мудрасць дзеда Яхіма, яго запавет маладому пакаленню.
Б) Выдатны твор беларускай літаратуры эпохі Адраджэння на лацінскай мове. Увасабленне рэнесансавых ідэй у вобразе Вітаўта. Сімвалічнае значэнне цэнтральнага вобраза і сцэн велікакняскага палявання. Гуманізм, агульначалавечыя каштоўнасці ў аснове твора.
АДКАЗ:) А)________________________________________________________________________________Б)________________________________________________________________________________
Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора і сапраўднае імя яго аўтара.
Максімальная колькасць балаў — 6
Вобразы мілыя роднага краю,
____________ і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя ______________ красы?
Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
___________ мілай красой.
Чуецца гоман мне спелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гул шчаслівы,
Песня ___________ дубоў...
Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песьні пакутныя!..
Бачу і чую вас тут.
АДКАЗ:
назва твора_____________________________________________________________________
сапраўднае імя аўтара___________________________________________________________
ДРУГІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
“БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
2014/2015 навучальны год
Комплексная работа
11 клас
Даведкi
Заданні |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
Усяго |
Балы |
7 |
4 |
6 |
4 |
4 |
5 |
4 |
4 |
6 |
6 |
50 |
Заданне 1.
Каментарый. За 1 лічэбнік (пераклад, правапіс) – 0,5 бала, плюс 2 балы – за астатні пераклад.
Па колькасці насельніцтва Беларусь займае пятае месца сярод краін СНД, сямнаццатае месца — у Еўропе і восемдзесят дзявятае ў свеце. На першага студзеня дзве тысячы чатырнаццатага года колькасць жыхароў у Рэспубліцы Беларусь — каля дзевяці з паловай мільёнаў, шчыльнасць насельніцтва складае сорак шэсць жыхароў на адзін квадратны кіламетр. Сярод рэгіёнаў найменш шчыльна населенай з’яўляецца Віцебская вобласць — трыццаць чалавек на адзін квадратны кіламетр. У Мінску гэты паказчык перавысіў пяць цэлых пяць дзясятых тысячы чалавек на квадратны кіламетр.
Паводле даных перапісу насельніцтва дзве тысячы дзявятага года, на тэрыторыі Беларусі пражывалі больш за сто трыццаць нацыянальнасцей(яў). Сярод іх беларусы – восемдзесят тры цэлыя сем дзясятых працэнта.
Заданне 2.
1. Будынак для жылля.
2. Сям’я.
3. Сялянскі двор, сядзіба.
4. Гаспадарка, розная сялянская маёмасць.
Заданне 3. Каментарый. Адзін слупок – 2 балы.
АДКАЗ: Усяго мяккіх 6 глухіх 6 шыпячых 4
раз’юшаны 2 бездараж 1 прыязджаць 2
счарсцвелы 3 адказчык 5 нарэшце 0
скірда 1 жаніцьба 0 пагрузчык 2
Заданне 4.
№ сказа |
Слова, якое трэба замяніць |
Слова, якое трэба ўставіць |
пацеркі |
пацеры |
|
пісьменства |
пісьмéннасць |
|
драўляны |
драўнінны |
|
лёх |
лёк |
Заданне 5.
УВАГА! У вучняў – свае прыклады слоў.
№ |
Суфікс |
Слова (прыклады) |
-ох-(а) / -ёх-(а) |
чысцёха |
|
-ынк-(а) / -інк-(а) |
сірацінка |
|
3. |
-ыл-(а) / -іл-(а) |
дурыла |
-ош-(а) |
святоша |
Заданне 6.Сінтаксічная роля выдзеленых слоў.
1. Жыццё пражыць – не поле перайсці. (дзейнік)
2. Надышла пара вяртацца ў горад. (азначэнне)
3. Я лёг спаць.(акалічнасць)
4. Камандзір загадаў яму збірацца заўтра ў лес. (дапаўненне)
5. Хто ўмее трымаць язык за зубамі? (выказнік)
Заданне 7.
Кожная дзейная асоба размаўляла на мове, адпаведнай свайму сацыяльнаму паходжанню:
сяляне, прадстаўнікі гарадскіх нізоў — па-беларуску,
ксёндз, студэнт — на латыні,
шляхціц — па-польску,
цыган, яўрэй — на змешанай (беларуска-польскай трасянцы).
Заданне 8.
1) Моцнае змяншэнне з’явы або яе адзнакі, якасці – літота.
2) Невялікі верш хвалебнага зместу, верш-камплімент – мадрыгал.
3) Жанр урачыстай лірычнай паэзіі, твор, у якім услаўляецца выдатная падзея або асоба–кантата, ода.
4) Зварот, які ўжываецца замест назвы ці ўласнага імя і ўказвае на якую-небудзь важную асаблівасць з’явы, прадмета або рысу чалавека – перыфраза.
5) Лірычны верш, прасякнуты сумным настроем – элегія.
6) Сінтаксічна фігура, пропуск аднаго з членаў сказа, звычайна выказніка, з мэтай надаць выказванню большую дынамічнасць, энергію – эліпсіс.
7) Від верша, які не прытрымліваецца якой-небудзь строгай заканамернасці ў сваёй рытмічнай структуры; як правіла, не мае і рыфмы – верлібр, (белы, свабодны верш).
8) Эмацыянальны ўздым, страсць, якімі прасякнуты мастацкі твор і якія вызначаюць яго ідэйную скіраванасць – пафас.
Заданне 9.
А) “Роднае карэнне”, Максім Гарэцкі, апавяданне.
Б) “Песня пра зубра”, Мікола Гусоўскі, паэма.
Заданне 10.
Смутак, смутнай (сумнай), Ззяючы, магутных.
“Родныя вобразы”, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.