Урокі 5-6

ЛЕКСІКАЛОГІЯ. ФРАЗЕАЛОГІЯ

 

Заданне 1. Запішыце без назваў дзень за днём пяць дзён тыдня.

Максімальная колькасць балаў – 2,5 (0,5 бала за кожнае слова)

Заданне 2. Запішыце, якое ранейшае (устарэлае) значэнне выяўляе слова ‘худоба’ ў радках з верша Ф.Багушэвіча “Балада”? Як можна кваліфікаваць гэтае слова: дыялектызм, архаізм, гістарызм, неалагізм?

Максімальная колькасць балаў – 2

У гаспадарцы ж – страта на страце:
Зараза на быдла, пажар і злодзей…
Скаціна пала, гумно згарэла,
Коні пакралі ў час рабочы.

А тут і плата на выкуп прыспела,
Зборшчык, як дым той лезе ў вочы.
Прадаў Ануфры ўсю худобу,
Выплаціў выкуп, падаткі, збор.

Заданне 3. З якімі назоўнікамі спалучаюцца словы пачýцце і пачуццё? Запішыце.

0,5 бала за кожнае правільна складзенае словазлучэнне   

Голад, годнасць, дотык, радасць, роспач, смак.

Заданне 4. Запішыце, як у беларускай мове называюцца:

Максімальная колькасць балаў – 3,5 бала (0,5 бала за правільнае напісанне)

1. Халодная будыніна для захавання кармоў, інвентару і пад. – …. 2. Прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы – … .3. Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку – … . 4. Працаўнік па сплаве лесу – … . 5. Верш на зададзеныя рыфмы – … .6. Зграя – … . 7. Гончы сабака – … .

  Адрына, азярод, альтанка, аснач, бурыме, выжла, гайня, кроквы, пуня, плытагон.

Заданне 5. Запішыце дзве назвы раслін, якія складаюцца з дзеяслова ў форме загаднага ладу і назоўніка ў форме вінавальнага склону.

Максімальная колькасць балаў – 2

 

Заданне 6. Прыведзеныя словы маюць лексічныя амонімы. Дайце тлумачэнне гэтых амонімаў.

Максімальная колькасць балаў – 4 (0,5 бала за кожнае тлумачэнне)

 

         Бор (сасновы) – бор …; від (з акна) – від … ; грыф (друк) – грыф … ; клуб (дыму) – клуб … ; рубка (лесу) – … ; такт (рытмічная адзінка) – такт … ; тапіць (печку) – тапіць … ; укласці (спаць) – укласці … .

 

Заданне 7. Раскрыйце дужкі, аднавіце фразеалагізмы і растлумачце значэнне гэтых ўстойлівых выразаў. Запішыце.

Максімальная колькасць балаў – 4

Браць, узяцца, пабраць, ухапіць (крошачкі, за розум, горлам, шылам кашы).

 Заданне 8. Дзеяслоў біць мае больш за 10 значэнняў, сярод якіх: ‘наносіць удары, збіваць каго-н.’, ‘наносіць паражэнне’, ‘страляць, абстрэльваць’ і інш. У спалучэнні з якім назоўнікам гэты дзеяслоў мае значэнне – ‘святкаваць перамогу’ і ‘празмерна хваліцца чым-небудзь’? Запішыце гэты фразеалагізм.

Максімальная колькасць балаў – 2

Заданне 9. Як вядома, некаторыя прыказкі з’яўляюцца базай для ўтварэння фразеалагізмаў. Выявіце такія прыказкі, 1) запішыце фразеалагізмы, якія паходзяць з гэтых выразаў, 2) патлумачце значэнне фразеалагізмаў.

0,5 бала за фразеалагізм + 0,5 бала за тлумачэнне фразеалагізма

 

 1. Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары. 2. Пакуль гром не загрыміць, мужык не перахрысціцца. 3. За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш. 4. Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць. 5. Кожная птушка ляціць у сваю чародку. 6. Праўда вочы коле. 7. Двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма. 8. Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. 9. У чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць. 10. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць.

 

Заданне 10. Дадзены імёны, якія выкарыстоўваюцца ў гутарковым стылі. Падбярыце да іх і запішыце афіцыйна зацверджаныя адпаведнікі.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за кожнае слова)

Гэля – … , Груня – … , Зося – … , Стэфа – … , Хадоська – … , Бокша – …, Галляш – … , Пранцісь – … , Саўка – … , Тамаш – … .

 

Заданне 11. У паэме “Тарас на Парнасе” ёсць такія радкі: “Усе лезуць на гару яны і, як у школе, галасуюць”. Вызначце і запішыце: 1) лексічнае значэнне слова “галасуюць”; 2) да якога тыпу ўстарэлай лексікі яно адносіцца.

Максімальная колькасць балаў – 2

 

Заданне 12. Параўнайце выдзеленыя графічна выказванні ў прыведзеных сітуацыях. Ці з’яўляюцца гэтыя выказванні аманімічнымі? Патлумачце кантэкстуальнае значэнне гэтых выказванняў.

Максімальная колькасць балаў – 2

 

1. “Адпачываць, Іван Піліпавіч?” – “Які адпачынак. Рабіць справу. Я не адпачываў ужо гадоў восем, забыўся, што гэта такое – адпачынак.” (І.Шамякін)        
2. Першы раз на моры: Які адпачынак! Гэтага варта было чакаць цэлы год.

 

Заданне 13. У паэме Ф.Багушэвіча ёсць такія радкі:

Бог мой бацька, зямля – матка;
Знаць не знаю! – уся гадка!

Вызначце і запішыце: 1) дыялектнае слова, якое выкарыстоўваецца ў гаворках Ашмяншчыны, і яго значэнне; 2) назву паэмы.

Максімальная колькасць балаў – 2

 

Заданне 14. Дайце азначэнне прадметам і паняццям, выкарыстоўваючы выразы не што іншае, як…; не хто іншы, як… або нішто іншае, як…; ніхто іншы, як

 Максімальная колькасць балаў – 4

Арфаэпія, аўчарня, гарбар, горан, канферанс, раліст, кантамінацыя, рамізнік.

 

Заданне 15. Запоўніце табліцу.

Максімальная колькасць балаў – 5
 (0,5 бала за кожную правільна запоўненую клетку)

 

Гіпотэзы ўзнікнення фразелагізмаў

Фразеалагізмы

Значэнне

фразеалагізмаў

Гэты фразеалагізм склаўся на аснове загадкі пра елку ці хвою.

 

 

 

 

вавілонскае стоўпатварэнне

 

 

Фразеалагізм мог узнікнуць пад уплывам арфаграфічнага правіла аб напісанні агульнай назвы хрысціянскага бога з вялікай літары.

 

 

 

 

‘Гараджанін у першым пакаленні, ахоплены настальгіяй па роднай вёсцы’.

У аснове гэтага фразеалагізма ляжыць старажытнае павер’е, быццам кракадзіл, з’ядаючы сваю ахвяру, плача.

 

 

 

Заданне 16. Вызначце, з маўлення прадстаўнікоў якіх прафесій паходзяць наступныя фразеалагізмы. Укажыце значэнне гэтых фразеалагізмаў. Адказ аформіце ў выглядзе табліцы.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за правільна ўказаную прафесію +0,5 бала за правільнае тлумачэнне фразеалагізма)

 

Закручваць гайкі, заганяць у тупік, здымаць стружку, ляжаць пад сукном, спісваць (спісаць) у тыраж.

 

Паходжанне фразеалагізма

Фразеалагізм

Значэнне фразеалагізма

 

 

 

 

Заданне 17. Выпішыце са сказаў словы, якія можна кваліфікаваць як семантычныя гістарызмы. Патлумачце іх устарэлае значэнне.

0,5 бала за кожны семантычны гістарызм і яго значэнне

Госці прыехалі своечасова. Загналі ў двор коней, затым зайшлі ў хату і расселіся на лавах. Першым распачаў гутарку дзед Даніла, якога найбольш хваляваў стан адукацыі на вёсцы.

 

Заданне 18. Выпішыце: 1) словы, якія называюць эмоцыі; 2) словы, якія выражаюць эмоцыі. Укажыце, да якой часціны мовы яны належаць; 3) з падкрэсленымі словамі прыдумайце і запішыце сказы.

Максімальная колькасць балаў – 2 

 Брава, вау, каханне, кпіць, Міхасёк, патоля, прыкрасць, ох.

 

Заданне 19. Рашыце наступныя сэнсавыя прапорцыі.

Максімальная колькасць балаў – 3

 

1)    устаць : заснуць: Х1 : нарадзіцца = стаяць : спаць : гарэць : Х2;

2)    праснуцца : патухнуць : памерці : устаць = усыпіць : Х3 : Х4 : пасадзіць;

3)    заснуць : разбудзіць: Х5 = нарадзіцца : Х6 : мёртвы.

 

Заданне 20. Прапанаваныя спалучэннні замяніце аднаслоўнымі адпаведнікамі.

Максімальная колькасць балаў – 3,5

 

         Жыць халасцяком > ; несці адказнасць > …; сасновы лес > ; жыллёвы аддзел > ; куча камення > , вавёрчына гняздо > …, вялікі фігурны падсвечнік > .

 

Заданне 21. Ці з’яўляюцца сінонімамі наступныя словы ў радах?

Максімальная колькасць балаў – 2,5

 

         1) Адабраць – унесці; 2) брычка – калымажка – бу́да, 3) лопух – дзядоўнік; 4) планаваць – планіраваць; 5) спекулятыўны – спекуляцыйны.

 

Заданне 22. Патлумачце семантыку словазлучэнняў: адкрыць фотастудыюадчыніць фотастудыю.

Максімальная колькасць балаў – 2

 

Заданне 23. Патлумачце значэнне запазычаных слоў: гастарбайтар, гзымс, глатагонія, сатыяцыя, салецызм, таўталогія, універбацыя.

Максімальная колькасць балаў – 3,5

 

Заданне 24. Паводле назіранняў лінгвістаў, шыльдачкі, якія даволі часта можна прачытаць на варотах сядзіб “Злы сабака”, “Асцярожна, сабака!”, “Вартавы сабака” ўтрымліваюць адно і тое ж паведамленне, але сэнс гэтых надпісаў розны. Запішыце: 1) Якое паведамленне ўтрымліваюць надпісы на шыльдачках? 2) Што хацеў сказаць з дапамогай мовы сваёй шыльдачкі гаспадар кожнай сядзібы?

Максімальная колькасць балаў – 4

 

Заданне 25. Запішыце сучасныя беларускія адпаведнікі да старабеларускіх найменняў. (Усе словы маюць дачыненне да мовы і пісьма.) Узор: алфавиторъ – бурвар.

Максімальная коллькасць балаў – 3

  Алефбетъ, антиграфонъ, аронатика, атраментъ, деклинация, каламаръ.

 

Заданне 26. Сярод прапанаваных слоў вызначце і выпішыце толькі тыя, што з’яўляюцца назвамі прадуктаў харчавання. Патлумачце іх.

1 бал за кожнае слова і яго лексічнае значэнне

 Бойлер, крэкер, стэйк, топік, хот-дог, сайдынг, слаксы, чыпсы.

 

Заданне 27. Выпішыце толькі тыя пары словазлучэнняў, якія не могуць быць узаемазамяняльнымі. Патлумачце.

1 бал за кожную выпісаную і патлумачаную пару

 

сезон грыбоў – грыбны сезон

сшыткі вучняў – вучнёскія сшыткі

месца працы – працоўнае месца

лісце бярозы – бярозавае лісце

вокладка кнігі – кніжная вокладка

мова літаратуры – літаратурная мова

бутэлька малака – малочная бутэлька

спартсмен класа – класны спартсмен

 

Заданне 28. Запоўніце табліцу.

Максімальная колькасць балаў – 5

 

Беларускае слова

Рускамоўны адпаведнік

Рускае слова

Беларускамоўны адпаведнік

лук

лук (оружие)

лук (растение)

цыбуля

бяседа

 

беседа

 

 

ветка (железнодорожная)

 

галіна

выгода

 

выгода

 

гадаць

 

гадать

 

ігрушка

 

игрушка