Дзень беларускай лялькі

16.11.2021

16 лістапада – Дзень беларускай лялькі – нефармальнае свята, якое адзначаецца ў нашай краіне пачынаючы з 2010 года.

Са старажытных часоў нашы бабулі, прабабулі займаліся вырабам лялек. Часцей за ўсё гэта было глубокай восенню, калі заканчваліся работы ў полі і ў жанчын быў свабодны час. Лялек вязалі, плялі і ляпілі. Іх дарылі дзецям, а некаторых з іх ставілі на ганаровае месца ў хаце.

Гісторыя сведчыць, што ў вёсках з другой паловы XIX ст. самай распаўсюджанай цацкай сярод дзятвы была лялька, зробленая з тканіны. Яе бераглі, перадавалі з пакалення ў пакаленне. Лялька з тканіны была амаль у кожнай хаце, ёй надавалі ролю берагіні жылля, сям’і.

Яшчэ да нараджэння дзіцяці кожная маці рабіла ляльку-берагіню. Абавязкова – без выкарыстання ножніцаў і іголкі: ляльку нельга было ні ўкалоць, ні парэзаць, паколькі ў ёй захоўваліся мацярынская пяшчота і любоў.

 

Матэрыялы сайта: