***
Чаму пра добрае так цяжка ўспамінаць? Гарачай хваляй холад сэрца абдае. Мне сорам першай стрэчы той, вясны тае, Што не змаглі абодва ўтрымаць. Чаму так цяжка выказаць каму Ўсю таямнічасць тых начэй даўнейшых, Усмешку, постаць, твар і вочы-вішні, І сэрца на далоні,што нясла яму. У кім і дзе ж ізноў цяпер шукаць Мне столькі дабрыні, пяшчоты чалавечай, Дзе б зноў знайсці мне сцены-плечы, Далонь, што больш маёй разоў у пяць? Што ж застаецца: верыць і чакаць, Сябе з надзеяй усім вятрам адкрыўшы. Пакуль жа ў снах смяюцца вочы-вішні... Чаму пра шчасце нам так цяжка ўспамінаць?
***
Так цёмна, каханне маё, так страшна... Толькі сэрца згарэла,а здаецца - уся планета. Ты сабраў свае рэчы,ранкам сышоў учарашнім. Ты сказаў, не патрэбна табе ўсё гэта. Не шкада было..., не шкада!Толькі пяткі блішчэлі! Быццам камень зваліўся з душы тваёй і нібы на мяне. Я глядзела з вакна, і так пуста было..., смяртэльна! Сто разоў даганяла,вяртала цябе я ў гэтым акне! Забраў з сабой усё: кубак, шчасце маё, усе свае рэчы… І,цікава, каму гэты раз панёс? Пайшоў абдымаць чужыя халодныя плечы, Кахаць,цалаваць... Зноў выпрабоўваеш лёс? Мне не спіцца: усё помніцца дзень учарашні… Ды чаго ж за шыбай злосна правады гудуць? Так цёмна,каханне маё, так страшна, Што не дай табе Бог калі-небудзь гэта адчуць…
***
То рэхам адгукаецца, то салаўіным спевам, То ластаўкай гучыць, то жаўруком, То ўскалыхне ўсё ветрыка павевам, А то журчыць імклівым ручайком. Самотнай песняю дзявочай, смехам звонкім,
Мелодыяй скрыпкі,цішынёй начной, То бесклапотнаю дзіцячаю гамонкай, То шапаценнем лісця над вадой. То раптам радуе, падкіне да нябёсаў, Захопіць думкамі хвілінаю-дзвюма… То сумна, то вясёла-шматгалоса На ўсе лады ўва мне гучыць тваё імя…
|
 |