ЯК БУДАВАЦЬ АДНОСІНЫ З НАСТАЎНІКАМІ СВАЙГО ДЗІЦЯЦІ
Ваша дзіця пайшло ў школу. Цяпер Вам трэба ўвайсці ў кантакт з настаўнікам, пакуль што з адным. Але пройдзе час, настаўнікаў стане многа.
Вы хвалюецеся, як складуцца Вашы адносіны, што важна, а чаго трэба пазбягаць. Калі Вы самі хадзілі ў школу, то ў Вас былі розныя адносіны з настаўнікамі: пра адных успаміны Вашы з цеплынёй і пяшчотай, удзячнасцю і павагай, а ўспаміны пра другіх засмучаюць і крыўдзяцяць, з’яўляецца трывога за сваё дзіця.
Чаго б Вам больш за ўсё хацелася, чаго б Вы хацелі пазбегнуць, каб Вы былі настаўнікам? Гэта адзін бок. Другі бок – Вы бацькі, значыць, у Вас ёсць свае пажаданні адносна свайго кантакту з педагогам. Калі ўсё гэта аб’яднаць, атрымаюцца парады.
1) Адносьцеся да настаўніка з павагай, асабліва паказвайце гэта ў прысутнасці сваіх дзяцей, не гаварыце рэзка аб памылках педагога, бо яны людзі, могуць памыляцца. Не параўноўвайце папярэдняга настаўніка з цяперашнім.
2) Не забывайце, што 95% педагогаў – жанчыны, і яны патрабуюць далікатнасці, стрыманасці, увагі.
3) Старайцеся быць саюзнікам настаўніку.
4) Цярпліва выслухоўвайце педагога, не саромейцеся і не бойцеся задаваць любыя пытанні. Чым больш будзеце ведаць, тым лягчэй Вам будзе будаваць адносіны з вучнямі.
5) Не крыўдуйце, калі ў мове педагога пачуеце павучальны тон: гэта прафесійная звычка многіх людзей, якія працуюць з дзецьмі.
6) Не пазбягайце сустрэчы з настаўнікам, нават калі ён Вам не вельмі падабаецца. Часцей тады карыстайцеся тэлефонам.
7) Канструктыўна прымайце крытыку ў свой адрас: у ёй абавязкова будуць моманты, якія трэба прыняць .
8) Не давайце волі эмоцыям: калі адчуваеце, што цяжка іх кантраляваць, то ўявіце сябе на месцы настаўніка.
9) Калі маюцца цяжкасці ў выхаванні дзіцяці, адкрыта скажыце аб гэтым. Разам лягчэй разабрацца.
10) Прыслухоўвайцеся да парад настаўніка. Вашы праблемы будзеце рашаць Вы самі.
11) Памятайце, што выхаванне і навучанне не можа быць паспяховым, калі паміж Вамі і настаўнікам дрэнныя адносіны.
12) Калі Вы лічыце, што педагог не разумее Вас, задумайцеся, чаму і як можна штосьці змяніць.
13) Наведвайце бацькоўскія сходы. Дапамагайце школе, тым самым Вы павышаеце свой аўтарытэт.