Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі

09.03.2017
Прайшлі пасяджэнні мастацкага і літаратурнага журы, дзе былі вызначаныя поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях. У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Тамара Шэлест. Сябрамі літаратурнага журы сталі Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава і Андрэй Хадановіч. У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд “Вяртанне”, Саюз беларускіх пісьменнікаў. З мастацкім (22 пазіцыі) і літаратурным (38 пазіцый) спісамі можна пазнаёміцца на сайце
Матэрыялы сайта