Юбілей сталіцы

13.03.2017
Сёлета сталіца нашай краіны Мінск адзначае 950-гадовы юбілей. Днём нараджэння населенага пункта традыцыйна лічыцца першае ўзгадванне яго ў пісьмовых крыніцах. Для Мінска гэта 3 сакавіка 1067 года. Менавіта тады, як паведамляе летапіс «Аповесць мінулых гадоў», на рацэ Нямізе адбылася бітва паміж войскамі полацкага князя Усяслава Брачыслававіча (вядомага як Чарадзей) і князёў Яраславічаў (Ізяслава, Святаслава і Усевалада). Паэтычнае апісанне згаданай падзеі можна знайсці і на старонках знакамітага «Слова пра паход Ігаравы». А першыя людзі ў гэтых мясцінах, паводле археалагічных даных, пасяліліся ў канцы 5 – пачатку 4 тысячагоддзя да нашай эры.
Матэрыялы сайта www.adu.by