Уваход вольны: музеі Мінска запрашаюць

31.03.2017

Штомесяц музеі горада Мінска ў пэўны дзень прапануюць сваім наведвальнікам бясплатна пазнаёміцца з экспазіцыяй. Вольны ўваход дзейнічае ў дзесяці ўстановах:

1. Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту (Мінскі р-н, в. Азярцо) Бясплатнае наведванне экспазіцый і выстаў музея для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – другая серада кожнага месяца.
2. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Наведванне пастаяннай экспазіцыі музея, выстаў з фондаў музея і некамерцыйных выстаў бясплатнае для ўсіх катэгорый грамадзян у апошнюю сераду кожнага месяца.
3. Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4). Наведаць музей бясплатна можна ў апошні панядзелак месяца.
4.Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)
Бясплатны ўваход для адзіночных наведвальнікаў – апошні панядзелак кожнага месяца.
5. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) Кожны апошні панядзелак месяца ўваход для адзіночных наведвальнікаў бясплатны.
6.Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса,12) Звяртаем увагу на тое, што, пачынаючы з красавіка 2017 года, дзень бясплатнага наведвання экспазіцый і некамерцыйных выстаў пераносіцца з апошняй серады месяца на першы панядзелак месяца.
7. Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура (вул. Азгура, 8) Для наведвальнікаў уваход вольны ў кожную трэцюю сераду месяца.
8.Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (пр. Пераможцаў, 8). Наведванне пастаяннай экспазіцыі музея кожны трэці аўторак месяца бясплатнае, фота і відэа аплачваюцца асобна.
9.Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь (зав. Музычны, 5). Бясплатны ўваход для індывідуальных наведвальнікаў – у першы панядзелак кожнага месяца.
10. Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Бясплатны дзень – першая серада месяца.

Матэрыялы сайта