Дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка»

01.08.2017

З 17 ліпеня 2017 года ў Мінску стартавала гарадская дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка», якая працягнецца да 20 жніўня. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў і Мінская гарадская арганізацыя БРСМ.