Рэспубліканскі семінар «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (5–11 класы)»

24.08.2017

7 верасня 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (5–11 класы)». Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.