Дзень беларускага пісьменства
31.08.2017Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
2–3 верасня 2017 года святкаванне Дня беларускага пісьменства адбудзецца ў Полацку. У ім прымуць удзел літаратары з дзесяці краін свету: Расіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Літвы, Польшчы, Сербіі, Францыі.
Па матэрыялах сайта