Выстаўка “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі” ў НББ дае магчымасць акунуцца ў свет дзяцінства

02.04.2018
Выстаўка “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі”, якая адкрылася 29 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дае магчымасць акунуцца ў свет дзяцінства і вывучыць нацыянальную гісторыю. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. “Адна з мэт выстаўкі – паказаць беларусам, што нам ёсць чым ганарыцца. Менавіта беларусы прыдумалі буквар – кнігу з такой назвай, і гэта на самай справе падстава для гонару. Буквары выдаюцца на дзясятках моў у розных частках зямнога шара. Па-другое, гэта выстаўка дае магчымасць кожнаму з нас вярнуцца ў тыя часы, калі мы толькі пачыналі вывучаць навакольны свет. Нарэшце, праз буквар мы бачым гісторыю нацыянальнай культуры: гэта і старажытны час, і савецкі перыяд, і перыяд новага беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя, і перыяд ліквідацыі непісьменнасці, і ваенны час, прадстаўлены нават буквары беларускай дыяспары”, – расказаў Аляксандр Суша.
Матэрыялы сайта