У 2018 годзе адзначаецца 70-годдзе з дня нараджэння Святланы Алексіевіч

10.04.2018
Святлана Аляксандраўна Алексіе́віч (31 мая 1948, Станіславаў, цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) – беларуская журналістка, пісьменніца. Піша на рускай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015) «за шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час».
Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага (бацька – беларус, маці – украінка). У 1950-м годзе бацька дэмабілізаваўся, і сям’я пераехала ў Мазыр. Бацька да студзеня 1954 года працаваў у абкаме Палескай вобласці, пасля яе ліквідавання — дырэктарам розных школ і адначасова настаўнікам гісторыі. Сям’я перыядычна пераязджала разам з новымі месцамі працы бацькі, у 1961 годзе Алексіевічы пераехалі ў Петрыкаў. Святлана скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыкаўскага раёна (1965), працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрната, затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 годзе працавала ў раённай газеце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля). Скончыла аддзяленне журналістыкі БДУ (1972). Накіравана ў раённую газету «Маяк камунізму» (Бяроза). У 1973-76 гадах працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976-84 – загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». Член СП СССР (з 1983). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З пачатку 2000-х гадоў у эміграцыі, жыла ў Італіі, затым у Францыі, Германіі і Швецыі. У 2013 годзе вярнулася ў Беларусь.
Матэрыялы сайта